Мінабароны РФ патрэбны падрадчык, каб абслугоўваць свае ваенныя мястэчкі ў РБ

Святар асвячае салдат / МУС Беларусі
Святар асвячае салдат / МУС Беларусі

Конкурс па выбары падрадчыка адбудзецца 17 верасня і пройдзе ў закрытым рэжыме, паведамляе "Интекс-пресс". Пачатковы кошт закупкі складае амаль 147 мільёнаў расійскіх рублёў, або два мільёны долараў у эквіваленце.

Пераможца тэндара павінен будзе з 1 кастрычніка 2021 года па 31 кастрычніка 2022 года "аказаць паслугі па арганізацыі і правядзенні комплекснага абслугоўвання казарменна-жыллёвага фонду ваенных гарадкоў Міністэрства абароны Расіі, размешчаных на тэрыторыі Беларусі", паведамляецца на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сферы закупак.

Пры гэтым у заяўцы не паведамляецца, пра якія менавіта расійскія ваенныя гарадкі ў Беларусі ідзе гаворка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі