Мінабароны: сотня беларускіх спецназаўцаў паўдзельнічае ў парадзе ў Маскве
Беларускія вайскоўцы паўдзельнічаюць 9 траўня ў вайсковым парадзе ў Маскве, прысвечаным Дню Перамогі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны нашай краіны Наталля Гаўрусік:
"Парадная каробка яшчэ фармуецца. У ёй прымуць удзел да 100 чалавек (у 2015-м было 75). Гэта будуць прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый. Тэхнікі не будзе".
Вайсковы парад пройдзе і ў Мінску. У студзені расійскі пасол у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах у Маскве. Сёлета святкаванне Дня Перамогі над нацызмам юбілейнае — 75-я ўгодкі. Звычайна Лукашэнка адзначае Дзень Перамогі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.