Мінабароны Японіі: Расія, Кітай і КНДР правялі на нас кібератакі

У ім гаворыцца пра датычнасць дзяржструктураў Расіі, Кітая і Паўночнай Карэі да кібератак на дзяржаўныя і вайсковыя арганізацыі ў розных краінах свету.


У чэрвені японская кампанія Cyber Defence прааналізавала некалькі дзясяткаў вірусаў, якімі былі атакаваны дзяржаўныя ўстановы Японіі. Была зробленая выснова, што больш за 60% з іх маюць кітайскі след і былі створаны на кампутарах з выкарыстаннем кітайскай мовы.


Віртуальную прастору ў Японіі называюць пятым тэатрам вайсковых дзеянняў пасля сушы, паветра, мора і касмічнай прасторы. Паводле дадзеных паліцыі краіны, толькі за мінулы год зафіксаваныя больш за тысячу кібератак на японскія ўстановы з выкарыстаннем вірусаў, здольных выкрадаць інфармацыю з заражанага кампутара, паведамляе РІА "Новости".

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі