Мінадукацыі: Абітурыентаў стала на 24 тысячы менш з-за дэмаграфіі
А ў наступным годзе іх зноў пабольшае.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
Супрацоўніца міністэрства: “Гэта зменшылася колькасць дзяцей. У гэтым годзе апошні такі нізкі парог. Дэмаграфічная яма. Мы гэта прагназавалі”.
Сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне запісаліся 117 тысяч абітурыентаў, летась — 141 тысяча. Пры гэтым на шэсць тысяч скарацілася колькасць выпускнікоў школ, калі параўноўваць з мінулым годам.
Найбольш масавым аказалася тэсціраванне па рускай мове. На яго запісалася амаль 84 тысячы чалавек, паведамляюць у Мінадукацыі.
Фота — sb.by