Мінадукацыі Беларусі зацвердзіла школьныя канікулы на наступны навучальны год
У вучняў 1-х і 2-х класаў будзе дадатковы тыдзень адпачынку зімой / yandex.ru
Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла графік школьных канікул на 2022/2023 навучальны год. Інфармацыя з'явілася ў тэлеграм-канале ведамства.
Увосень школьнікі будуць адпачываць 9 дзён (з 30.10.2022 па 07.11.2022), зімой — 15 дзён (з 25.12.2022 па 08.01.2023), вясной — 8 дзён (з 26.03.2023. па 02.04.2023), летам — усе тры месяцы. Летнія канікулы для большасці школьнікаў будуць доўжыцца 92 дні (з 01.06.2023 па 31.08.2023). Выключэнні складуць девяцікласнікі. З-за экзаменаў яны будуць адпачываць летам толькі 81 дзень (з 12.06.2023 па 31.08.2023).
У ведамстве таксама нагадалі, што ў вучняў 1-х і 2-х класаў ёсць дадатковыя канікулы з 20.02.2023 па 26.02.2023.
Акрамя таго, дзесяцікласнікаў гэтым летам чакаюць вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка. Яны пройдуць у чэрвені і будуць доўжыцца пяць дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.