Мінадукацыі: Гадавую адзнаку школьнікам могуць выставіць па выніках трох чвэрцяў

Мінадукацыі: Гадавую адзнаку школьнікам могуць выставіць па выніках трох чвэрцяў

Школьнікі могуць атрымаць гадавую адзнаку па выніках трох чвэрцяў — правілы атэстацыі гэта дазваляюць. Пра гэта намеснік міністра Адукацыі Аляксандр Кадлубай заявіў тэлеканалу "Беларусь 1". 

20 красавіка ў беларускіх школах пачалася чацвёртая чвэрць. З прычыны каранавіруса вясновыя вакацыі доўжыліся тры тыдні замес аднаго. Аднак у першы навучальны дзень, па звестках Мінадукацыі, у школы прыйшлі 30-40% вучняў. 

Многія бацькі не пусцілі дзяцей у школу, перавёўшы іх на дыстанцыйнае навучанне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі