У панядзелак у Беларусі ў школы прыйшло 30-40% вучняў

У панядзелак у Беларусі ў школы прыйшло 30-40% вучняў

Міністэрства адукацыі Беларусі выказалася наконт выкарыстання ахоўных масак у школах. Як вядома, у панядзелак пачалася чацвёртая чвэрць.

"Масачны рэжым не ўводзіўся ва ўстановах адукацыі, цытуе словы прэс-сакратара Міністэрства адукацыі Людмілы Высоцкай БЕЛТА. — Выкарыстанне масак у школе носіць рэкамендацыйны характар".

Пры гэтым вучні павінны выконваць сацыяльную дыстанцыю, у класе сядзець на адлегласці, выключыць поціскі рук.

Раней кіраўнік дзяржавы гаварыў пра тыдзень, за які ўсе школьнікі пасля працяглых канікул павінны ўцягнуцца ў навучальны працэс (бо з-за каранавіруса не ўсе бацькі адпускаюць дзяцей на вучобу). Вучыцца давядзецца і ў суботы. Па звестках Мінадукацыі, у панядзелак на заняткі ў школы прыйшло толькі 30-40% вучняў.

"У сельскай мясцовасці, дзе эпідэміялагічная сітуацыя спакойная, гэты адсотак яшчэ большы", — кажа Высоцкая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі