Мінадукацыі вызначыла графік цэнтралізаванага тэставання
Міністэрства адукацыі сваёй пастановай №12 ад 13 лютага 2020 года зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства вызначыла наступныя даты іспытаў:
беларуская мова — 13 чэрвеня, субота;
руская мова — 15 чэрвеня, панядзелак;
грамадазнаўства — 17 чэрвеня, серада;
матэматыка — 19 чэрвеня, пятніца;
біялогія — 21 чэрвеня, нядзеля;
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 23 чэрвеня, аўторак;
хімія — 25 чэрвеня, чацвер;
фізіка — 27 чэрвеня, субота;
гісторыя Беларусі — 29 чэрвеня, панядзелак;
геаграфія — 1 ліпеня, серада;
сусветная гісторыя (найноўшы час) — 4 ліпеня, субота.
Рэзервовыя дні для ЦТ:
8 і 10 ліпеня — беларуская і руская мовы;
8 і 12 ліпеня — грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя найноўшага часу.
У пастанове пералічваюцца ўстановы адукацыі, вызначаныя пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9:00 да 19:00, у суботы (2 і 30 траўня) — з 9:00 да 18:00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5 ліпеня.
ЦТ будзе пачынацца ў 11:00, у тым ліку ў рэзервовыя дні.
Сертыфікаты аб праходжанні ЦТ абітурыенты змогуць атрымаць у пунктах правядзення ЦТ з 12 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) — з 15 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.