Мінчане сталага веку неахвотна прышчапляюцца ад грыпу

У Мінску супраць грыпу прышчапіліся ўжо болей за 40 тысяч гараджанаў. З іх болей за 20 тысяч прайшлі вакцынацыю бясплатна, скарыстаўшыся кітайскім прэпаратам “Флюваксін”, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Шмат буйных прадпрыемстваў аплаціла прышчэпку сваім работнікам. Каля 3000 жыхароў сталіцы вакцынаваліся за сваё кошт. Вельмі шмат людзей сталага веку, якім болей за 65 год, не хочуць прышчапляцца нават бясплатна. Разам з тым спецыялісты адзначаюць, што менавіта людзі такога ўзросту часцей пакутуюць на хранічныя захворванні сэрца, сасудаў, органаў дыхання, таму ім асабліва небяспечна хварэць на грып.
 
У развітых заходніх краінах 60-70% людзей сталага веку штогод прышчапляюцца ад грыпу. У Мінску — меней за 10%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі