Мінчане з праблемамі слыху могуць выклікаць таксоўку праз Skype

Мінчане з праблемамі слыху могуць выклікаць таксоўку праз Skype

З 2 верасня ў сталіцы адкрываецца Цэнтр прыёму-перадачы паведамленняў ў экстраныя службы ад людзей, якія слаба чуюць. Такія людзі могуць звяртацца ў цэнтр пры дапамозе IP-тэлефаніі Скайп на 9191-belog.org , дасылаць запыты факсам, праз СМС на кароткі нумар 9191, а таксама праз WhatsApp і Viber — таксама на нумар 9191.

Прымаць паведамленні будуць сурдаперакладчыкі, якія будуць перадаваць інфармацыю ў адпаведныя службы . Праз такую службу можна будзе выклікаць таксоўку, або звязацца з хуткай, паведамляюць у Мінгарвыканкаме.

У штаце цэнтра будуць кругласутачна працаваць чатыры сурдаперакладчыкі. На стварэнне такой сацыяльна-пасярэдніцкай паслугі з мінскага гарадскога бюджэту выдзеляць каля 6,5 тысячы рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі