Мінчанка памерла пасля таго, як прышчапілася вакцынай "Спадарожнік V"

Антаніна Ч. / інстаграм
Антаніна Ч. / інстаграм

3 чэрвеня ў адной з мінскіх бальніц памерла 70-гадовая Антаніна Ч. Напярэдадні жанчына прышчапілася вакцынай "Спадарожнік V". Калега загінулай мінчанкі расказала Еўрарадыё, што жанчыне стала дрэнна неўзабаве пасля таго, як яна атрымала дозу расійскай вакцыны.

На машыне хуткай дапамогі Антаніну Ч. аператыўна адвезлі ў бальніцу. Аднак лекары не змаглі выратаваць жанчыну. Сваякі бачаць сувязь паміж яе смерцю і прышчэпкай. Але медыцынскіх заключэнняў на гэты конт пакуль што няма.

Минчанка скончалась после того, как привилась вакциной “Спутник V”
Антаніна Ч. і яе ўнучка / інстаграм

Адказваючы 4 чэрвеня на пытанні на пленарным пасяджэнні Санкт-Пецярбургскага эканамічнага форуму, Уладзімір Пуцін заявіў, што не зафіксавана ніводнай смерці, звязанай з выкарыстаннем "Спадарожніка V":

— ...Паводле звестак нашых кантрольных органаў, няма ніводнага лятальнага канца ад прымянення вакцыны,цытуе Пуціна "Первый канал".

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і калегам памерлай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі