Мінчанка з незвычайным хобі — сядаць на шпагат у грамадскіх месцах
Мінчанка Вольга Жалязняк мае незвычайнае хобі — яна сядае на шпагат у грамадскім месцы, фатаграфуецца, а потым выкладвае здымкі ў свой Інстаграм. Дзяўчына распавяла TUT.by, што сярод месцаў, натхняльных для дэманстрацыі выдатнай расцяжкі, яна абірала сходы Опернага тэатра, вагоны метро і вуліцу Кастрычніцкую.
Выконваючы свае акрабатычныя практыкаванні, Вольга стараецца не ствараць праблемаў навакольным, не парушаць правілаў грамадскага парадку і не рабіць нічога непрыстойнага. Таму непрыемнасцяў яна пакуль не мела.
Вольга вядзе заняткі ў студыі расцяжкі.