Мінчанку затрымалі нібы па падазрэнні ў крадзяжы, а судзілі за непадпарадкаванне
У Мінску на 15 сутак асудзілі трэнерк-масажыстку Святлану Чабатар.
25-гадовую дзяўчыну затрымалі раніцай 4 траўня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Ёй заявілі, быццам яна падбрная да асобы, "якая ажыццявіла крадзеж у краме "Міла". Аднак пратакол у Цэнтральным РУУСе на Святлану склалі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП).
Справу Чабатар 5 траўня суддзя Вікторыя Шабуня разглядала ў зале, зачыненай на замок. Яны прысудзіла 15 сутак арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.