Мінчук "падарыў" махлярам 400 рублёў — за іх яму абяцалі пасведчанне кіроўцы
Аўтамабіль
Мінчук хацеў набыць пасведчанне кіроўцы ў інстаграме. І падарыў 400 рублёў махлярам.
Мужчына павёўся на абвестку ў сацсетцы пра тое, што можна за грошы без навучання ў аўташколе і экзаменаў у ДАІ атрымаць правы кіроўцы. Ён адправіў патрэбную суму на картку немаведама куды, і яму паабяцалі, што пасведчанне хутка будзе.
Але неўзабаве з ім звязаліся і паведамілі, што трэба даплаціць яшчэ 500 рублёў. Так мінчук здагадаўся, што гэта аферысты, і звярнуўся ў міліцыю.
Распачатая крымінальная справа за махлярства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.