Мінчук пры затрыманні праглынуў скрутак з псіхатропным рэчывам
Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Мінска атрымалі звесткі, што 27-гадовы мінчук займаецца распаўсюдам наркотыкаў. Яго затрымалі і даставілі яго ў лякарню. Прычына ў тым, што пры затрыманні мужчына праглынуў скрутак, які быў пры ім.
У лякарні затрыманаму зрабілі эндаскапію і дасталі са страўніка палімерны пакецік. У ім, як інфармуе прэс-служба ГУУС, быў белы парашок. Хімічная экспертыза выявіла, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP.
Паведамляецца, што затрыманы раней ужо быў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.
Фота: freesmi.by