Мінчук страляў па птушках з пнеўматыкі, распачалі крымінальную справу
Мінчук страляў па птушках з пнеўматыкі. На яго завялі крымінальную справу. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося яшчэ 18 жніўня ў двары жылога дома. 39-гадовы мужчына выйшаў з аўтамабіля і пачаў страляць з пнеўматычнай стрэльбы па птушках, якія сядзелі на дрэвах. Сем з іх былі смяротна траўмаваныя.
Мясцовыя жыхары выклікалі міліцыю, і стралка затрымалі.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Жорсткае абыходжанне з жывёлай, што пацягнула яе гібель" (арт. 339-1 КК).