Мінчука асудзілі на 15 сутак за ружовы тапак з белай паласой
На мінчука Вячаслава склалі два пратаколы паводле "народнага" артыкула 24.23 КаАП — за пікетаванне шляхам размяшчэння тапка ў БЧБ-расфарбоўцы на парковачнай паласе аўтамабіля і за размяшчэнне БЧБ-сцяга з выявай герба "Пагоня" на акне. Затрымалі яго 12 траўня каля 20:30 ва ўласным доме, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Мужчына кажа, што ён намаляваў белую паласу на ружовым тапку дзеля смеху. Тапак ён прымацаваў на машыну каля года таму, каб не стукацца нагой. А белчырвонабелы сцяг Вячаслаў зняў з акна ўжо даўно і павесіў яго на сцяну ўсярэдзіне дома, таму на акне нічога не вісела.
Вячаслаў прасіў не караць яго арыштам, бо ён рыхтуецца да аперацыі ў РНПЦ анкалёгіі. Але суддзя Мінскага раённага суда Кропачаў палічыў віну мужчыны цалкам даказанай і арыштаваў яго на 15 сутак. Тапак і сцяг суд пастанавіў знішчыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.