Мінчука затрымалі за "пікетаванне аб'явай пра продаж календара з Пагоняй"

Каляндар з "Пагоняй" на 2020 год / t.me/viasnanazirae
Каляндар з "Пагоняй" на 2020 год / t.me/viasnanazirae

Мінчука затрымалі за "пікетаванне аб'явай" на "Куфары". Міліцыі на яго паскардзілася "неабыякавая грамадзянка". Як піша @viasnanazirae, затрыманне адбылося ў пачатку лістапада. Міліцыя склала пратакол за "несанкцыянаванае пікетаванне". Сцвярджалася, што жыхар сталіцы "з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў правёў пікетаванне, шляхам размяшчэння аб'явы пра продаж календара з выявай Пагоні і лозунгамі: "Жыве Беларусь!", "Жыве вечна!", "Не разбіць!", "Не спыніць!", "Не стрымаць!".

На судзе хлопец сказаў, што аб'яву размясціў у пачатку кастрычніка і не думаў, што гэта з'яўляецца правапарушэннем. Мэты пікетаваць такім чынам у яго не было. На судзе зачыталі і тлумачэнні той самай "сведкі", па словах якой, яна зайшла на сайт і пабачыла аб'яву з Пагоняй і лозунгамі.

Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў аўтара аб'явы на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі