Мінчукі 113 разоў за год паведамілі эколагам пра паркоўкі на газонах

Мінчукі 113 разоў за год паведамілі эколагам пра паркоўкі на газонах

113 разоў за 2017 год мінчукі звярталіся ў Мінгаркампрыроды з паведамленнямі пра паркоўкі на газонах. Летась такіх зваротаў было амаль удвая менш — 59. Такія лічбы ў гутарцы з агенцтвам "Мінск-Навіны" назвалі ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Эколагі адзначаюць, што многія дваровыя тэрыторыі ў сталіцы перагружаныя аўтатранспартам. Гэтая сітуацыя, на іх думку, патрабуе ўмяшання кампетэнтных службаў. Пачынаючы з 2015 года ў горадзе праходзіць экалагічная акцыя "Я паркуюся, як...". Яе ініцыятарам стаў Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і адміністрацыямі раёнаў сталіцы. Падчас рэйдаў спецыялісты рэгулярна задзейнічаюць эвакуатары. 

"У той жа час выяўленне і пакаранне нядбайных кіроўцаў — прэрагатыва супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. У людзей у форме ёсць такія паўнамоцтвы. Яны, у прыватнасці, могуць выявіць уладальніка аўто, якое прыпаркаванае не па правілах, па дзяржнумары транспартнага сродку", — дадаюць у камітэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі