"Мінчукі расслабіліся": галоўны інфекцыяніст Мінска аб сітуацыі з COVID-19
Галоўны інфекцыяніст Мінска Святаслаў Вельгін даў несуцяшальны прагноз па сітуацыі з каранавірусам. У інтэрв'ю "Мінск-Навінам" ён скардзіцца, што мінчане расслабіліся і не выконваюць усе меры засцярогі.
"Сусветны досвед паказвае: кожная наступная хваля працякае цяжэй, чым папярэдняя. На жаль, перадумоў, што ў нас будзе больш мяккая трэцяя хваля, асабліва няма. Мы бываем ў грамадскіх месцах, бачым, што далёка не ўсе выконваюць меры засцярогі. Яны элементарныя: нашэнне масак, апрацоўка рук антысептыкамі, захаванне дыстанцыі ў 1,5-2 м. Мінчане расслабіліся", -— сказаў Вельгін.
Лекар таксама распавёў пра тое, што адбываецца ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы:
"Розныя, у асноўным ва ўзросце 50+, як правіла, з спадарожнымі захворваннямі: атлусценнем, цукровым дыябетам, артэрыяльнай гіпертэнзіяй, анкалогіяй, рэўматызмам. Трапляюць да нас і маладыя людзі, і тыя, каму за 30, 40 гадоў. Прычым усе з абцяжарваючым фактарам — атлусценнем. І паўторныя ёсць — тыя, хто летась перахварэў. Больш цяжкіх".
Вельгін на стаў прагназаваць, калі ўсё скончыцца. Паводле яго слоў, уся надзея на масавую вакцынацыю: "Калі прышчапіць каля 60% насельніцтва, то застануцца толькі спарадычныя выпадкі каранавіруса, а з часам ён і зусім страціць сваю агрэсіўнасць".
У сталічных паліклініках зараз можна бясплатна прышчапіцца двума вакцынамі: расійскім "Спадарожнікам V" і кітайскім Vero Cell.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.