Мінчукі ў "Зялёным лузе" засталіся без вады
Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца
У Мінску пачаліся перабоі з водазабеспячэннем ў мікрараёне "Зялёны луг", а таксама на вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і Кальцова, паведамляе Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка.
Да перабояў прывяло адключэнне электраэнергіі ў сетцы Мінскэнерга "Мінскія кабельныя сеткі". З-за гэтага часова спынілася помпавае абсталяванне станцый 2-га ўздыму "Бараўляны" і РПНС "Някрасава".
Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.