Мінчукі збіраюць подпісы за ўзаконьванне нудысцкага пляжу
Неафіцыйны нудысцкі пляж на Мінскім моры існуе ўжо каля 20 гадоў.
Апошнім часам міліцыя пачала пераследаваць наведнікаў нудысцкага пляжа. А дзяржаўныя СМІ апублікавалі шэраг матэрыялаў супраць пляжа.
Таму аматары пазагараць і выкупацца галышом склалі петыцыю да ўладаў Мінскай вобласці, паведамляе realt.onliner.by. Петыцыя размешчаная ў інтэрнэце, падпісацца пад ёй можа кожны ахвочы.
Падпісанты просяць чыноўнікаў вылучыць участак на беразе Мінскага мора, дзе можна агаліцца, не баючыся сустрэчы з амонаўцамі. Аўтары петыцыі прапануюць паставіць адпаведныя інфармацыйныя шыльдачкі, каб пляж не станавіўся неспадзяванкай для выпадковых мінакоў.
Фота — kp.by