Мінэнергетыкі Расіі: Доўг Беларусі за газ дасягае $270-300 млн

Мінэнергетыкі Расіі: Доўг Беларусі за газ дасягае $270-300 млн

Доўг Беларусі перад Расіяй за газ на сёння складае 270-300 мільёнаў даляраў. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” 30 верасня паведаміў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.

Ён адзначыў, што перамовы з беларускім бокам па газавым пытанні працягваюцца — “разглядаюцца розныя варыянты, больш нават перспектыўныя, чым гэты год па ўзаемадзеянні на газавым рынку”.

Аляксандр Новак таксама нагадаў, што да 1 ліпеня 2019 года Беларусь і Расія павінны  стварыць адзіны энергетычны рынак электраэнергіі, а да 2025 года ў іх будуць адзіныя рынкі нафты і газу. “Мы цяпер разглядаем у больш шырокім кантэксце нашы ўзаемаадносіны”, — сказаў міністр.

Нагадаем, што Беларусь і Расія не могуць прыйсці да пагаднення аб цане на газ. Беларусь настойвае на яе зніжэнні да 73 долараў за тысячу кубаметраў. Цяпер наша краіна плаціць 132 долара за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі