Мінгандлю дазволіць у 2015 годзе продаж у інтэрнэце ювелірных вырабаў

Апублікаваныя вынікі даследавання электроннага рынку нашай краіны. Мільён беларусаў за апошнія паўгода зрабілі пакупкі ў інтэрнэце. Усё часцей менавіта ў інтэрнэце людзі купляюць білеты на цягнік, самалёт і ў кіно, а таксама прадукты харчавання.

За апошнія пяць гадоў тавараабарот анлайн-крамаў вырас больш чым у 45 разоў. Напярэдадні Новага года папулярнасць віртуальнага шопінгу працягвае расці. У топе па-ранейшаму бытавая тэхніка і гаджэты.

У наступным годзе Мінгандлю плануе адкрыць яшчэ адну нішу на электронным рынку Беларусі. Вось што распавяла ў каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Віялета Бразоўская, начальнік упраўлення Міністэрства гандлю:

"Мы хочам у 2015 годзе дазволіць продаж у інтэрнэце ювелірных вырабаў з каштоўных металаў і камянёў. Зараз гэта забаронена, і гэтую норму мы будзем прапрацоўваць, каб маглі гэтымі таварамі гандляваць вытворцы гэтых упрыгажэнняў".

У гандлёвым рэестры Беларусі каля дзесяці з паловай тысяч інтэрнэт-крамаў. На пачатак гэтага года іх колькасць вырасла больш чым на 60%. Акрамя таго, Беллёгпрам плануе стварыць электронны сайт, дзе можна будзе купіць вырабы лёгкай прамысловасці ўсіх беларускіх вытворцаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі