Мінгандлю не ведае, хто закупаў планшэты для Усебеларускага народнага сходу

Мінгандлю не ведае, хто закупаў планшэты для Усебеларускага народнага сходу

Міністэрства гандлю не ведае пра дзяржаўную закупку планшэтаў для ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу і не будзе разглядаць скаргі на працэдуры закупкі. Такі адказ атрыманы на запыт грамадзян наконт паходжання падарункаў для дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

Тэкст адказу ведамства размешчаны на сайце petitions.by. Аўтары затыпу цікавіліся, на якія сродкі былі закупленыя 2500 планшэтаў Samsung Galaxy Tab A 7.0. Рознічны кошт гэтых дэвайсаў складае каля 4 мільёнаў старых беларускіх рублёў і такім чынам на падарункі дэлегатам было патрачана каля 10 мільярдаў старых рублёў.

Паколькі Міністэрства гандлю з’яўляецца ўпаўнаважаным органам па правядзенні дзяржзакупак, у яго прасілі даць інфармацыю, ці былі датрыманыя ўсе нормы і правілы па арганізацыі закупкі планшэтаў.

Аўтары звароту таксама прасілі ў Адміністрацыі прэзідэнта і Мінскага гарвыканкама даць поўную змену выдаткаў на правядзенне Усебеларускага народнага сходу, а таксама накіраваць інфармацыю, па якой прычыне былі закупленыя гаджэты замежнай, а не айчыннай вытворчасці. Таксама ў звароце была змешчаная просьба падаць спіс усіх пастаўшчыкоў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, з іх коштавымі прапановамі.

Адказу з Адміністрацыі прэзідэнта пакуль не было, а Мінгарвыканкам даслаў адпіску — разгляд такога звароту не адносіцца да яго кампетэнцыі.

Планшэты для Усебеларускага сходу закупілі ў МТС за дзяржаўныя грошы?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі