Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд байкеру, асуджанаму за збітага даішніка

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд байкеру, асуджанаму за збітага даішніка

10 студзеня судовая калегія Мінскага гарадскога суда разглядала апеляцыю па крымінальнай справе матацыкліста, абвінавачанага ў тым, што ён збіў міліцыянта на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.

Як паведамляе БЕЛТА, апеляцыю Сяргея Шаўцова суд пакінуў без задавальнення.

Раней паведамлялася, што суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 кастрычніка прызнаў байкера вінаватым у супраціве супрацоўніку міліцыі і парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Суд прызначыў яму пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама яго на пяць гадоў пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў. Акрамя таго, байкер павінен заплаціць 30 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўніку ДАІ, які пацярпеў у аварыі.

Само здарэнне адбылося 18 красавіка 2016 года. Кіроўца матацыкла Suzuki Bandit выехаў на трамвайны шлях на забараняльны сігнал светлафора. Міліцыянты падыйшоў да яго, запатрабаваў заглушыць рухавік і паказаць дакументы. Паводле версіі міліцыі, якую падтрымаў суд, байкер праігнараваў патрабаванні міліцыянта і паехаў на чырвонае святло, пацягнўшы за сабой міліцыянта. На скрыжаванні ён сутыкнуўся з аўтамабілем інкасатараў.

Паводле версіі незалежных экспертаў, міліцыянт мог ненаўмысна націснуць на рычаг газу, з-за чаго матацыкл і паехаў.

Пры аварыі міліцыянт атрымаў цяжкія траўмы. Паўтара месяца ён знаходзіўся ў стане комы. На судзе ён заявіў, што не памятае падзеі таго дня, бо атрымаў сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні, з-за чаго доўгі час быў без памяці. Цяпер стан здароўя міліцыянта пасрэдны. Ён працягвае лячыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі