Мінгарвыканкам адмяніў сваё рашэнне пра начны "сухі закон"

Мінгарвыканкам адмяніў сваё рашэнне пра начны "сухі закон"

Мінгарвыканкам сваім рашэннем №4160 ад 2 кастрычніка адмяніў папярэдняе рашэнне, якой з 1 кастрычніка забараняла начны продаж алкагольных напояў і піва. Адпаведны дакумент за подпісам старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Падставай для адмены называецца пункт 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні". Гэты пункт, дарэчы, гучыць так: "Выканаўчы і распарадчы орган у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні".

Дарэчы, аналагічна сваё рашэнне пра забарону на начны продаж алкаголю адмяніў і Жлобінскі райвыканкам.

Як паведамляла Еўрарадыё, начны "сухі закон" не дзейнічаў нават двух сутак. 1 кастрычніка ён набыў моц, а ўжо 2 кастрычніка на яго з рэзкай крытыкай абрынуўся Аляксандр Лукашэнка і загадаў адмяніць. Такія забароны на яго думку, вядуць да росту ценявога рынку і крымінальнай сферы, у тым ліку павялічваецца доля кантрафактнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі