Мінгарвыканкам дазволіў акцыю на Дзень Волі на плошчы Бангалор

Мінскія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця на Дзень Волі ў тым фармаце, які планавалі арганізатары. Чыноўнікі прапанавалі ўдзельнікам святкавання сабрацца на плошчы Бангалор, але яны туды ісці не хочуць. Нагадаем, заяўнікі хацелі сабраць людзей на плошчы Якуба Коласа і весці калону да парку Янкі Купалы, дзе мусіў адбыцца мітынг.

Прысутны на паседжанні ў Мінгарвыканкаме палкоўнік міліцыі Яўсееў папярэдзіў заяўнікаў акцыі, што ўсе "супрацьпраўныя дзеянні" будуць "жорстка карацца", паведаміла Еўрарадыё актывістка БХД Ірына Губская.

У панядзелак збярэцца аргкамітэт, які прыме канчатковае рашэнне ў справе правядзення акцыі на 25 сакавіка.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі