Мінінфарм разгледзіць просьбу аб аднаўленні доступу да сайта "КП у Беларусі"
Міністэрства інфармацыі Беларусі будзе разглядаць просьбу аб аднаўленні доступу да сайта "КП ў Беларусі". З яго паведамлення стала вядома, што 5 кастрычніка з адпаведнай просьбай да іх звярнулася ЗАТ "БелКП-ПРЕСС".
Сайт быў заблакаваны раніцай 29 верасня. Мінінфарм патлумачыў такое рашэнне "штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай" у публікацыі на сайце kp.by. Гаворка пра інтэрв'ю з аднакласніцай айцішніка Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з сілавікамі. Яго аўтар журналіст Генадзь Мажэйка быў затрыманы і дагэтуль знаходзіцца за кратамі, прызнаны палітвязнем.
Адначасова, у чацвер у ведамстве заявілі, што дагэтуль не атрымлівала дакументаў аб спыненні працы беларускага прадстаўніцтва расійскага выдання. Пра закрыццё "КП ў Беларусі" было абвешчана якраз 5 кастрычніка. Паведамлялася, што такое рашэнне прынялі ў расійскім выдавецкім доме, які кантралюе беларускае выданне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.