Мінінфарм спыніў вяшчанне двух украінскіх тэлеканалаў

Шыльда Мінінфарма / "Бацькоўства"
Шыльда Мінінфарма / "Бацькоўства"

Мінінфармацыі анулявала дазвол на вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў UA і KVARTAL TV. 

"Падставай для прыняцця рашэння,паведамляецца на сайце міністэрства, — стала парушэнне дзейнага заканадаўства ў частцы, якая тычыцца спецыялізацый замежных СМІ. У эфіры ўкраінскіх тэлепраграм выяўленая рэклама, не заяўленая пры атрыманні дазволаў на вяшчанне".

Тэлеканал UA прыйшоў у Беларусь 24 студзеня 2019 года. Дазвол быў выдадзены на тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі