Мінінфармацыі вынесла папярэджанні кабельным тэлеканалам

Мінінфармацыі вынесла папярэджанні кабельным тэлеканалам

Міністэрства інфармацыі ў жніўні правяла праверкі каператараў кабельных каналаў у Віцебскай і Гродзенскай абласцях.

Вынікам такой праверкі сталі пісьмовыя папярэджанні на адрас мясцовых кабельных каналаў. Іх атрымалі аператары электрасувязі ААТ "Віцебскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр "Гарант", ТДА "Перадавыя тэхналогіі", ТАА "Фірма Дыяпазон", ТАА "Рост", ТАА "Варта", ТДА "Іўеўскае кабельнае тэлебачанне".

Як паведамляецца на сайце ведамства, чыноўнікі выявілі парушэнні заканадаўства аб СМІ, аўтарскім праве і сумежных правах. Напрыклад, на кабельных каналах не забяспечвалася трансляцыя тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет, зацверджаны пастановай Саўміна. Затое там трансляваліся замежныя тэлепраграмы, якія не атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусь. Таксама шэраг аператараў не паведамлялі ў Міністэрства інфармацыі пра пачатак аб спыненне распаўсюду тэлепраграмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі