Мінінфармацыі выпадкова апублікавала маніторынг недзяржаўных СМІ

Міністэрства інфармацыі

Міністэрства інфармацыі / sb.by

Міністэрства інфармацыі выпадкова апублікавала на сайце маніторынг незалежных СМІ з "экстрэмісцкімі" спасылкамі. Дакумент з’явіўся замест Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як заўважылі праваабаронцы "Вясны".

Справаздача, датаваная 24 чэрвеня, называецца "аналізам асвятлення дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі недзяржаўнымі СМІ2.

З яго вынікае, што чыноўнікі з дапамогай пошукавай сістэмы INTERSCAN сочаць за тэмамі, якія асвятляюць недзяржаўныя СМІ. У справаздачы іх, дарэчы, называюць "апазіцыйнымі" і "недзяржаўнымі", а не "экстрэмісцкімі".

Дакумент мае сем старонак. У ім згадваюцца пяць матэрыялаў — "Услед за Лукашэнкам на беларусаў, якія "не працуюць на максімуме", паскардзіўся і прапагандыст АНТ" ("Зеркало"), "Беларусы па абодва бакі мяжы. Узаемныя прэтэнзіі граюць на руку прапагандзе" (Media IQ), "Не па душы людзям смецце выкідваць цывілізавана": брэсцкія прапагандысты абвінавацілі ў стыхійных звалках саміх жыхароў" (BG.Media), "Ад "можам абараніць" да "можам паўтарыць" — адзін крок. Як змяніўся мілітарысцкі наратыў у Беларусі" (Media IQ) і "Марат Маркаў: дзяржСМІ вызваліліся ад людзей з "ідэалагічнай разгубленасцю" ("Наша Ніва").

Таксама чыноўнікі Мінінфарма манітораць тэмы па запытах "СМІ", "сродкі масавай інфармацыі", "Маркаў", "Андрэй Кунцэвіч", "прапагандыст", "журналіст", "ідэолаг", "ідэалогія", "пул", "клуб рэдактараў", "Мінінфарм", "Мінінфарм Беларусі", "Міністэрства інфармацыі", "Міністэрства праўды", "раённыя газеты", "раёнка", "Лебедзева", "Азаронак", "Пуставой", "Тур".

Мінінфармацыі выпадкова апублікавала маніторынг недзяржаўных СМІ
Маніторынг Мінінфармацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі