Мінздароўя абавязала грамадскія прыбіральні мець паперу і ёршыкі
Грамадскія прыбіральні / Wikimedia
Уступае ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 2 лютага 2023 г. № 22. Гэты дакумент сцвярджае санітарныя нормы і правілы, апроч іншага, для грамадскіх прыбіральняў.
Цяпер, напрыклад, усе грамадскія прыбіральні абавязаны мець туалетную паперу, ёршыкі і стульчакі. Таксама Міністэрства аховы здароўя абавязвае іх назапасіцца дазатарамі з вадкім мылам і папяровымі сурвэткамі.
Ужо з 17 красавіка адсутнасць згаданых прадметаў у грамадскіх туалетах будзе лічыцца парушэннем санітарных нормаў і правілаў: можна будзе скардзіцца ў Міністэрства аховы здароўя і мясцовыя органы ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.