Міністр адукацыі: ніякіх зменаў ва ўступнай кампаніі не плануецца

Міністр адукацыі: ніякіх зменаў ва ўступнай кампаніі не плануецца

Ніякіх зменаў ва ўступнай кампаніі сёлета ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса не плануецца. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў падчас сустрэчы з калектывам гімназіі №10 Гродна.

Ён паабяцаў, што Мінадукацыі будзе сачыць за развіццём сітуацыі і прыме ўзважанае рашэнне. Аднак на форму ўступнай кампаніі гэта ўжо ніяк не паўплывае. 

Чыноўнік раскрытыкаваў прапановы па зменах, якія ў'яўляюцца ў СМІ ды інтэрнэце. "Пішуць: давайце памяняем форму ўступных выпрабаванняў, давайце наогул іх адменім і па конкурсе атэстатаў правядзем і гэтак далей. Напэўна, гэта будзе няправільна і створыць няроўныя ўмовы", — прыводзіць БЕЛТА словы Карпенкі.

Раней першая намесніца міністра Ірына Старавойтава паведаміла, што заданні цэнтралізаванага тэставання не будуць мяняцца, хаця школьнікі ў чацвёртай чвэрці вучацца шэсць тыдняў замест васьмі. Вясновыя вакацыі зацягнуліся ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса. "Тэсты складзеныя па школьнай праграме, якую вучань павінен асвоіць незалежна ад таго, якім чынам ён вучыўся — вочна або завочна", — зазначыла чыноўніца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі