Міністр адукацыі: Усе змены ў парадку ЦТ тычацца ўступнай кампаніі-2019

Міністр адукацыі: Усе змены ў парадку ЦТ тычацца ўступнай кампаніі-2019

Змены ў парадак цэнтралізаванага тэставання, якія цяпер рыхтуюцца, будуць тычыцца ўступнай кампаніі 2019 года. Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка падчас рэспубліканскага свята “Моладзь і творчасць —  гісторыя будучыні” ў Магілёве, перадае БЕЛТА. Паводле міністра, сёлета абітурыенты могуць рыхтавацца да паступлення згодна з дзеючымі правіламі.

Пры гэтым сёлета будуць крыху павялічаныя парогавыя значэнні балаў, набраных на ЦТ, кажа Ігар Карпенка. Таксама ён заклікае абітурыентаў “сядаць і сістэматызаваць тыя веды, якія ёсць”.

Што да будучых зменаў, то яны не будуць радыкальнымі. Азнаёміцца з новымі правіламі прыёму можна будзе пазней, калі іх падпішуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі