Міністр эканомікі Беларусі эканоміць на камуналцы

Мікалай Снапкоў у сераду правёў "прамую лінію" ў рэдакцыі газеты "Рэспубліка".



На пытанне Еўрарадыё, ці ўкладваецца ён ў сацыяльныя тарыфы на ваду і святло, міністр эканомікі кажа, што мог бы яшчэ і эканоміць.



Снапкоў: “Я ўкладаюся ў тарыфы, у мяне невялікая сям’я, але думаю, што можна яшчэ эканоміць, бо іншым разам заўважаю, што да прыкладу святло гарыць там, дзе магло і не гарэць”.



Міністр эканомікі заўважае, што лямпачкі дома замяніў на энергаэфектыўныя.


Дарэчы, Мікалай Снапкоў зноў нагадвае, што тарыфы на камуналку расці будуць і далей у наступным фармаце: “выраслі заробкі беларусаў — выраслі тарыфы ЖКГ”. 

Паводле міністра, “павышэнне будзе плаўнае, але мэтанакіраванае. Каб плацяжы па камуналцы ў сярэднім спажывецкім кошыку складалі не 7-8%, а набліжаліся да больш справядлівых. Парог, на нашую думку, 15%”.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі