Міністр працы — пра тое, ці былі масавыя звальненні ў Беларусі
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ выказалася пра сітуацыю на рынку працы Беларусі. Паводле яе слоў, яна кіраваная. Касцевіч сцвярджае, што ў першыя тры месяцы занятасць была на ўзроўні аналагічнага перыяду мінулага года. Аднак у красавіку-траўні сітуацыя пачала змяняцца і па выніках першага паўгоддзя афіцыйнае беспрацоўе павялічылася на 0,2%.
Міністр заявіла, што буйны і сярэдні бізнес не дапусціў масавых звальненняў. Былі правераны амаль тры сотні арганізацый і 70% звольнены "па пагадненні бакоў".
Ірына Касцевіч прызнае, што на прадпрыемствах скарачаецца рэжым працы, павялічваецца маштаб прастояў. Толькі ў траўні вымушаная няпоўная занятасць павялічылася ў 4 разы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.