Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі: праблем ніякіх няма

Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі: праблем ніякіх няма

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло запэўніў Аляксандра Лукашэнку, што з пасяўной усё добра і яму не трэба хвалявацца. З наяўнасцю насення і ўгнаенняў, з тэхнікай і палівам праблем ніякіх няма, пераказвае яго словы president.gov.by. І гэта нягледзячы на заходнія санкцыі і вайну ва Украіне!

У пятніцу міністр наведвае разам з Лукашэнкам Чачэрскі раён Гомельскай вобласці. Такі ж аптымізм, як у Брыло, выказаў і Аляксандр Лукашэнка, але толькі наконт паліва: "На ўнутраным рынку ў нас абсалютна не будзе ніякіх праблем з палівам". А вось наконт насення не пагадзіўся, нагадаў, што дагэтуль элітныя гатункі імпартуюцца і параіў "спрабаваць" здабываць сваё насенне. Гаворачы пра меліярацыю, Лукашэнка параіў намесніку прэм'ера Леаніду Зайцу: "Вазьмі — палятай, калі пасеюць, паглядзіш, колькі бязладнасці".

Ігар Брыло стаў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання ў лютым сёлета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі