Міністр замежных спраў Чэхіі: Еўропа гатова стварыць групу сяброў Беларусі
Ужо трэці год існуе Новая Група Сяброў Грузіі, якая дапамагае вырашаць пытанні супрацоўніцтва краіны з НАТА і Еўрасаюзам. У групу ўваходзяць краіны Балтыі, Балгарыя, Польшча, Румынія, Украіна, Чэхія, Швецыя. Міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг у інтэрв’ю Еўрарадыё сказаў, што ў падтрымку Беларусі таксама можа быць створаная падобная група. Галоўнае – ініцыятыва з боку нашай краіны. Карэл Шварцэнберг: “Калі Беларусь вырашыць, як гэта зрабіла Грузія, стаць бліжэй да Еўрапейскага саюза, канешне, гэта магчыма, і група падтрымкі будзе ўтвораная”.
Дапамога, якую сёння група падтрымкі аказвае Грузіі, можа быць аказаная і Беларусі.
Карэл Шварцэнберг: “Усё тое, што мы робім у дачыненні да Грузіі. Мы рэгулярна сустракаемся, абмяркоўваем розныя пытанні. Мы шмат дапамагаем Грузіі ў праблеме рэструктурызацыі. Мы падтрымліваем Грузію і г. д.”.
Спадар Шварцэнберг таксама запэўніў Еўрарадыё, што прынамсі Чэхія падтрымае ідэю стварэння аналагічнай групы ў падтрымку Беларусі.
Карэл Шварцэнберг: “Я не магу сказаць, за іншыя краіны, але я думаю, мая краіна, падтрымае такую ідэю”.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Фота www.daylife.com/