Міністр замежных спраў РФ: "паняцці" трэба выконваць на міжнародным узроўні

Міністр замежных спраў РФ: "паняцці" трэба выконваць на міжнародным узроўні

На міжнародным ўзроўні трэба датрымлівацца "паняццяў". Пра гэта міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў у інтэрв'ю. 

Па яго словах, Масква хоча, каб ЗША і NATO выконвалі ўзятыя на сябе абавязацельствы па бяспецы і абяцанні, якія яны далі Расіі.

"Будзем дамагацца, каб усё было сумленна. Не хачу звяртацца да жаргону, але ў нас ёсць паняцце: "Пацан сказаў — пацан зрабіў". Прынамсі, "паняцці" павінны выконвацца і на міжнародным узроўні", — патлумачыў Лаўроў сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі