Міністр замежных спраў Украіны: Расія ўтрымлівае 11 ўкраінскіх палітвязняў

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў журналістам, што ў турмах Расіі знаходзяцца 11 украінскіх палітвязняў.

"Да некаторых з іх у нас дагэтуль, нягледзячы на ​​ўсе міжнародныя прававыя нормы, няма нават консульскага доступу... Да Карпюка, Кліха", — перадае УНІАН словы міністра.

Ён дадаў, што МЗС прыкладае аднолькавыя намаганні для вызвалення як вядомых у свеце Надзеі Саўчанка і Алега Сянцова, так і іншых украінскіх грамадзян, зняволеных у Расіі.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі