Міністрам эканомікі Арменіі стаў заснавальнік Menu.by
Міністрам эканомікі Арменіі стаў дырэктар найбуйнейшай у Арменіі сеткі па дастаўцы ежы Menu.am і заснавальнік Menu.by Ваган Керабян, піша TUT.by.
Прызначэнне адбылося па прапанове прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна.
Керабяну 44 гады, у яго чацвёра дзяцей. Ён жыве ў Ерэване. Бізнэс у Беларусі ён пачаў у 2016-м годзе. Тут ён таксама адзначыўся тым. што фундаваў беларускамоўныя курсы "Мова нанова".
Паведамляецца, што Керабян быў на фронце падчас нядаўніх баёў у Арцаху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.