Мінпрам: Пастанова Саўміна пра утылізацыйны збор прынятая (дакумент)

Нагадаем, з 1 сакавіка пачынае дзейнічаць указ аб утылізацыйным зборы. Да апошняга часу не было пастановы Саўміна, якая б указвала парадак выканання плацяжоў, памеры і рахункі.



Каб увезці аўтамабіль у Беларусь, з 1 сакавіка трэба плаціць утылізацыйны збор. Адпаведны дакумент ужо з'явіўся на сайце Саўміна. Базавая стаўка на легкавыя аўтамабілі будзе эквівалентная 20 тысячам расійскіх рублёў.



Для легкавых аўто, якія увозяць фізічныя асобы, каэфіцыент на аўтамабілі, маладзейшыя за 3 гады, — 0,1 базавай стаўкі, старэйшыя за 3 года — 0,15.



Для аўто з электрычным рухавіком і гібрыдаў каэфіцыент будзе 0,86 (да 3 год), 5,3 — больш за 3 гады.



Так, для фізічных асобаў збор на новае аўто будзе 55 долараў, на старое — 83 долары, гібрыды і электрамабілі — 476 долараў за новыя і 2936 долараў за аўто, старэйшыя за 3 гады.



Для юрыдычных асобаў базавая стаўка — 150 тысяч расійскіх рублёў (4155 долараў). Каэфіцыенты будуць ад 0,5 да 40 — у залежнасці ад транспартных сродкаў і іх масы.


Фота — myjapanavto.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі