Мінпрам пераканаў КНР паставіць камплекты для "Джылі", якія збіраюць у РБ

Завод "БелДжы" / njcar.ru
Завод "БелДжы" / njcar.ru

Беларускім чыноўнікам давялося пераконваць кітайскага вытворцу паставіць камплекты для машын "Джылі", якія збіраюць пад Мінскам. Складанасці з пастаўкамі ўзніклі з-за санкцый, заявіў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык ў эфіры тэлеканала АНТ. У гэтых аўтамабілях, па яго словах, шмат камплектуючых, якія пастаўляюцца з еўрапейскіх краін.

"Натуральна, ёсць пэўны ціск з еўрапейскіх краін, з Амерыкі для таго, каб дадзеныя камплектуючыя не пастаўляліся ў Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь", — распавёў ён.

Паводле яго слоў, каб пераканаць партнёраў аднавіць пастаўкі прыйшлося падключаць нават Аляксандра Лукашэнку. У выніку была дасягнутая дамоўленасць, што да канца года 9700 машынакамплектаў у Беларусь будзе адгружана.

Вясной завод "Белджы" быў вымушаны спыняць вытворчасць і адпраўляць частку супрацоўнікаў у адпачынкі. Прычынай гэтага кроку тады называлі "парушэнне лагістычных сувязяў і перабоі ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых з Кітая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі