Мінпрыроды і МНС: Пажары ў зоне адчужэння не паўплывалі на экалогію

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства надзвычайных сітуацый выступілі з сумеснай заявай наконт радыяцыйнай абстаноўкі ў Чарнобыльскай зоне, дзе ў канцы красавіка і ў пачатку траўня ўспыхнулі лясныя пажары.

Паводле інфармацыі двух ведамстваў, з красавіка па ліпень у сувязі з гэтымі пажарамі быў узмоцнены кантроль радыяцыйнай абстаноўкі ў зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС. “Увесь адсочваецца сінаптычная абстаноўка, якая складваецца на тэрыторыі Беларусі, і складаюцца бягучыя прагнозныя карты размеркавання метэаралагічнага паказніка пажарнай небяспекі на тэрыторыі Беларусі і ў памежных зонах Украіны. У перыяд узнікнення і ліквідацыі пажараў радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Гомельскай вобласці, як і ў цэлым на рэспубліцы, заставалася стабільнай і адпавядала ўсталяваным шматгадовым узроўням”, — цытуе афіцыйную заяву БелаПАН.

У прыватнасці, спецыялісты двух ведамстваў адзначаюць, што ў Беларусі не зафіксавана перавышэнняў узроўняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання над шматгадовымі значэннямі.

Заява Мінпрыроды і МНС стала адказам на выказванні дырэктара Рэгіянальнага ўсходнееўрапейскага цэнтра маніторынгу пажараў Сяргея Зыбцава на прэс-канферэнцыі ў Кіеве 9 ліпеня. Паводле яго словаў, у Мазыры, што на Гомельшчыне, з-за пажару каля ЧАЭС істотна ўзняўся ўзровень радыеактыўнага забруджання. Пры гэтым ён абвінаваціў у бяздзеянні Дзяржаўнае агенцтва па кіраванні зонай адчужэння.

Заяву Зыбцава апублікаваў шэраг беларускіх інтэрнэт-сайтаў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі