Мінская ДАІ ўзмацняе кантроль з-за пагрозы акцыі аўтамабілістаў
У сацыяльных сетках заклікаюць да правядзення ўвечары ў пятніцу ў Мінску і іншых гарадах нашай краіны акцый пратэсту.
Сталічная ДАІ будзе асабліва сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў спынення і стаянкі ў цэнтры Мінска. Кантроль будзе ўзмоцнены напярэдадні выхадных і ў выхадныя дні.
"Магчымыя незаконныя дзеянні кіроўцаў па блакаванню руху транспарту будуць спыняцца, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем мераў прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў", — цытуе прэс-службу ДАІ "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, аўтамабілісты збіраюцца пратэставаць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. У інтэрнэце ўжо сабраныя дзясяткі тысяч подпісаў супраць гэтага новаўвядзення.
Раней паведамлялася, што Мінфін разлічвае сабраць за кошт дарожнай пошліны 1,6 трлн рублёў. Дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе размяркоўвацца 50/50 паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіроўвацца на фінансаванне работ па будаўніцтве і рэканструкцыі дарог.
Лазавік: Петыцыя аўтамабілістаў не мае юрыдычнай сілы
У Салігорску збіраюцца правесці мітынг супраць пошлін на аўтамабілі
Фота — bymedia.net