Мінскае "Дынама" і БАТЭ за два тыдні згуляюць тройчы

У панядзелак, 6 красавіка, прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. У іх сустрэнуцца БАТЭ і мінскае "Дынама", салігорскі "Шахцёр" і брэсцкае "Дынама". Першыя матчы прызначаныя на 15 красавіка, матчы ў адказ — на 29 красавіка.

Паколькі БАТЭ і мінскае "Дынама" яшчэ згуляюць у 2-м туры чэмпіянату Беларусі (19 красавіка), атрымліваецца, што за два тыдні яны сустрэнуцца тройчы! Такія вось беларускія "суперкласіка" ў самым пачатку сезону.

Нагадаем, у чвэрцьфінале БАТЭ "выбіў" гродзенскі "Нёман" (1:0 і 2:1), мінскае "Дынама" — "Віцебск" (1:2, 3:1 (у дадатковы час), брэсцкае "Дынама" — бабруйскую "Белшыну" (0:0, 2:1), "Шахцёр" — "Граніт" (0:0, 3:0).

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі