Мінскае “Дынама” не здолела дагнаць БАТЭ (відэа)

Пасля таго, як напярэдадні барысаўчане разышліся з мірам з “Нафтанам” (2:2), “Дынама” атрымала шанец скараціць адставанне ад лідара да аднаго бала. Аднак жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” атрымалася занадта нязручным супернікам. Мінчане адкрылі лік на 52-й хвіліне і вялі 1:0, пакуль пад канец матчу жодзінцы не забілі гол у адказ. Вынік — 1:1. “Дынама” па-ранейшаму адстае ад БАТЭ на 3 ачкі і застаецца на другім месцы турнірнай табліцы.

Таксама сёння гулялі дзве каманды з ніжняй паловы табліцы — “Слуцк” і “Нёман”. Хоць госці і паводзіліся на полі больш актыўна, матч скончыўся сухой нічыёй — 0:0. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі