Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў у КХЛ

Мінскае "Дынама" ў панядзелак перамагло па булітах "Атлант" з Мыцішчаў — 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 0:0) — і перарвала серыю з пяці паражэнняў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Адзначым, што ў асноўны час шайбу ў дынамаўцаў закінуў Неміроўскі, а два рэалізаваных буліты на рахунку Плата.
13 кастрычніка "Дынама" прымае на "Мінск-Арэне" "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі