Мінскае “Дынама” прайграла БАТЭ — 0:2. Відэа

Мінскае футбольнае “Дынама” зноў не змагло абыграць барысаўскі БАТЭ. 19 красавіка на сталічным стадыёне “Трактар” каманды згулялі матч 2-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.  Лік быў адкрыты на 56-й хвіліне голам Максіма Валадзько. На 76-й хвіліне браму гаспадароў паразіў Віталь Радзівонаў і такім чынам гульня скончылася з лікам 0:2.

Цяпер БАТЭ стаў лідарам чэмпіянату. У клуба 6 ачкоў і розніца мячоў 3-0.

Нагадаем, што ўчора прайшлі першыя два матчы 2-га тура: “Нафтан” — “Граніт”, “Гомель” — “Нёман”. Абедзве сустрэчы скончыліся з лікам 0:0.

Сёння таксама праходзяць гульні “Слуцк” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Белшына” — “Віцебск”, “Славія” — “Шахцёр”. У панядзелак згуляюць брэсцкае “Дынама” і “Мінск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі